Пуцін пашырыў спрошчаны рэжым атрымання расійскага грамадзянства на ўвесь Данбас
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які дазваляе прэтэндаваць на расійскае грамадзянства ў спрошчаным парадку ўкраінцам, якія жылі раней у любым раёне Луганскай або Данецкай абласцей Украіны
Раней такая магчымасць была толькі ў тых, хто жыў на тэрыторыях так званых «ДНР» ці «ЛНР» — яны займаюць толькі частку гэтых абласцей. У Луганскай вобласці Украіна кантралюе большую частку тэрыторыі, у Данецкай — крыху больш за палову.
Падаць на грамадзянства змогуць жыхары Данецкай і Луганскай абласцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, піша РБК.
https://nn.by/?c=ar&i=233922https://nn.by/?c=ar&i=23392
19:45 17/07/2019
Загрузка...
Загрузка...