АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Макрон пагадзіўся стаць пасярэднікам у перамовах Сербіі і Косава

Прэзідэнт Францыі мае намер запрасіць на перамовы ў Парыж дэлегацыі з Сербіі і Косава.

Прэзідэнт Францыі Эмманюэль Макрон заявіў, што дапаможа аднавіць перамовы па нармалізацыі адносін паміж Сербіяй і Косава, якія абвастрыліся ў апошнія месяцы з-за падатку на імпарт. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Пасля сустрэчы з сербскім прэзідэнтам Аляксандрам Вучыичам ў Бялградзе 15 ліпеня Макрон адзначыў, што разам з канцлерам Германіі Ангелай Меркель запросіць на перамовы ў Парыж дэлегацыі з Сербіі і Косава.
Паводле яго слоў, Францыя і Нямеччына, як і любая іншая краіна не могуць прапанаваць "чароўнае рашэнне" крызісу паміж Сербіяй і Косава, таму што асноўная роля ў гэтым належыць гэтым двум балканскім краінам.

15 ліпеня Макрон прыбыў з двухдзённым візітам у Бялград.

19:10 16/07/2019


Загрузка...
Загрузка...