АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Еўрапарламент зацвердзіў першую жанчыну на пасаду кіраўніка Еўракамісіі

Дэбаты праходзяць перад адпаведным галасаваннем, запланаваным на сённяшні вечар.

Еўрапейскі парламент зацвердзіў былога міністра абароны Германіі Урсулу фон дэр Ляен на пасаду старшыні Еўракамісіі. Яе падтрымалі 383 дэпутаты Еўрапейскага парламента, 374 выступілі супраць.
Фон дэр Ляен стане першай жанчынай на пасадзе старшыні Еўракамісіі. Кіраваць яна пачне ў лістападзе, калі скончацца паўнамоцтвы дзеючага кіраўніка Еўракамісіі, люксембуржца Жан-Клода Юнкера.

Фон дэр Ляен, выступаючы ў Еўрапарламенце, 16 ліпеня, абяцала змагацца за правы жанчын. Яна паведаміла, што пасады ў яе камісіі, куды ўвойдуць 28 чалавек, будуць размеркаваны пароўну паміж мужчынамі і жанчынамі. Калі ўлады краін ЕС, якія намінуюць еўракамісараў, не прадставяць спіс з улікам прынцыпу гендарнага парытэту, яны будуць абавязаны перагледзець свой выбар, заявіла яна.


18:08 16/07/2019


Загрузка...
Загрузка...