АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Макей даў прагноз на перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Пецярбургу

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей упэўнены ў змястоўнасці сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна, што мае прайсці ў Пецярбургу 17—18 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.



«Думаю, што яна будзе змястоўная, бо група (беларуска-расійская) правяла пэўную працу. Важна будзе абмеркаваць тыя дамоўленасці, якія дасягнуты», - сказаў міністр.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, па асобных пытаннях існуюць некаторыя розныя ацэнкі.

«Думаю, у ходзе сустрэчы магчыма будзе іх зблізіць і выпрацаваць адзінае разуменне таго, якім павінен быць працэс далейшай інтэграцыі», - адзначыў ён.


17:07 16/07/2019


Загрузка...
Загрузка...