АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Беларусі будзе новы міністр інфармацыі?

Па чутках, цяперашні міністр Аляксандр Карлюкевіч апынуўся занадта ліберальным.

У Беларусі будзе новы міністр інфармацыі?
Аляксандр Карлюкевіч можа ўзначаліць Саюз пісьменнікаў Беларусі. Гэтую навіну ўжо не першы тыдзень абмяркоўваюць паміж сабой сябраў афіцыйнага Саюза пісьменнікаў.

Чым выкліканыя падобныя размовы? Многія адзначаюць, што цяперашняе кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі - адно з самых ліберальных за апошні час. Падобна на тое, гэта не ўсім падабаецца, асабліва напярэдадні "палітычнай вакханаліі" - парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.
Хоць, варта заўважыць, што размовы аб змене міністра інфармацыі перыядычна ўзнікалі на працягу года. Але ці маюць яны пад сабой рэальную аснову - да канца не ясна.

Аляксандр Карлюкевіч займае пасаду міністра інфармацыі з 28 верасня 2017 года.

Ён таксама з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. А з 2011 па 2016 гады узначальваў Мінскае абласное аддзяленне саюза.

Цяперашні кіраўнік праўладнага пісьменьніцкага саюзу Мікалай Чаргінец пакуль публічна не заяўляў пра тое, што збіраецца пакінуць сваю пасаду. Хоць і кажа, што разумее: крэсла трэба саступаць маладым. У кастрычніку гэтага года Чаргінцу споўніцца 82 гады.

Чарговы з'езд Саюза пісьменнікаў Беларусі павінен адбыцца ў 2021 годзе, старшыні абіраюць на пяць гадоў.

Беларускі партызан"
16:20 16/07/2019


Загрузка...
Загрузка...