АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Затрыманы старшыня Маладога Фронту

Лідэра Маладога Фронту Дзяніса Ўрбановіча затрымалі падчас Варты памяці ў Курапатах і адвезьлі ў Бараўлянскі РАУС, паведамляе Свабода.



На відэастрыме, які вёў актывіст курапацкай варты Іларыён Трусаў, бачна, як міліцыянты, якія спачатку патрабуюць «праехаць у аддзел», падчас размовы пачынаюць інкрымінаваць Урбановічу «дробнае хуліганства», пагражаючы фізычнай сілай і спэцсродкамі, калі сам ня сядзе ў міліцэскую машыну.

Пазьней у прыёмнай Бараўлянскага РУУС паведамілі, што Дзяніс Урбановіч затрыманы, і ў панядзелак над ім адбудзецца суд.

Дзянісу Урбановічу 30 гадоў, ён родам з Лагойскага раёну. На Курапацкай варце практычна штодня. Расказваў, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2014 за тое, што зьняў дзяржаўны сьцяг над будынкам, дзе праходзіла галасаваньне, атрымаў два гады «хіміі» за «абразу дзяржаўных сымбаляў».
22:42 13/07/2019


Загрузка...
Загрузка...