АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка і Пуцін сёння сустракаюцца на Валааме

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сёння сустрэнуцца ў Расіі на знакамітай манастырскай выспе Валаам. Па словах Лукашэнкі, ініцыятарам сустрэчы быў Пуцін, а ніякіх тайных рашэнняў на ёй прымацца не будзе.

"Ды мы не збіраемся на Валаама нешта таемна вырашаць. Гэта прэзідэнта Расіі прапанова. Гэта наша праваслаўная святыня. Я там проста павінен пабываць. Я яму ўдзячны, што ён мне яе асабіста пакажа і раскажа, як яна ўзнаўляецца, што зроблена там. Нічога тайнага ", — заявіў напярэдадні кіраўнік Беларусі.

Цікава, што наступная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі адбудзецца зусім хутка. Перамовы запланаваныя на 18 ліпеня і пройдуць у Санкт-Пецярбургу. Кіраўнікі Расіі і Беларусі плануюць абмеркаваць “развіццё цесных інтэграцыйных сувязяў”.

Аднак, па словах Лукашэнкі, пакуль што абмяркоўваць асабліва няма чаго. Ён папрасіў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Грыгорыя Рапоту “ўзяць гэта пад кантроль і ініцыяваць, паставіць жорстка пытанне перад расейскім бокам пра тое, што мы павінны ўжо літаральна за некалькі дзён выйсці на нейкія вынікі”. 

“Проста сустрэцца і пасядзець адзін перад адным, ні пра што не кажучы, — напэўна, гэты час ужо сышоў”, — рэзюмаваў Лукашэнка.



12:04 11/07/2019


Загрузка...
Загрузка...