АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Зяленскі адмовіўся ад парада ў Дзень незалежнасці і аддасць грошы вайскоўцам

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што сёлета ў Дзень незалежнасці краіны не будзе вайсковага парада, а сродкі, якія павінны былі вылучыць на яго, аддадуць на прэміі вайскоўцам.



«Хачу падзяліцца з вамі нашай новай ідэяй. Звычайна 24 жніўня на Дзень незалежнасці Украіны ў нас праходзіць вайсковы парад такі пампезны і дакладна не танны. Мне здаецца, што ў гэтым годзе замест парада лепш гэтыя грошы вылучыць нашым героям, нашым вайскоўцам», — сказаў ён, адзначыўшы, што гаворка ідзе пра салдатаў тэрміновай службы, курсантаў, сяржантаў, афіцэраў, вайскоўцаў, якія выконваюць задачы ў зоне правядзення Аперацыі аб'яднаных сіл і іншых.

09:53 10/07/2019


Загрузка...
Загрузка...