АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Стала вядома, каго Еўрасаюз прышле новым паслом замест Андрэа Віктарын

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні намінавала Дзірка Шубеля на пасаду новага кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, піша Tut.by. 

Зараз Шубель узначальвае ўпраўленне Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) па Расіі.

Фармальна Шубель яшчэ павінен атрымаць згоду Мінска на прызначэнне. Пасля гэтага ён зменіць на пасадзе кіраўніка прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын, якая займала гэтую пасаду з 2015 года. Сама Віктарын адправіцца на аналагічную пасаду ў Арменію.

Шубель некалькі разоў прыязджаў у Беларусь на сваёй пазамінулай пасадзе — начальніка ўпраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з краінамі «Усходняга партнёрства» ЕСЗД. Ён узначальваў дэлегацыю Еўрасаюза на сустрэчах каардынацыйнай групы «Беларусь-ЕС».


Дзірк Шубель нарадзіўся ў 1965 годзе ва Усходняй Германіі, аднак большую частку жыцця пражыў у ФРГ. У Бруселі ён працаваў над уключэннем Венгрыі ў ЕС. Пасля гэтага ён працаваў у прадстаўніцтве Еўракамісіі ва Украіне і ўзначальваў прадстаўніцтва ЕС у Малдове.


19:44 09/07/2019


Загрузка...
Загрузка...