АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Крымінальную справу супраць брэсцкага блогера Кабанава спынілі

За 4 месяцы не знайшлі складу злачынства. 

Блогер Аляксандр Кабанаў напісаў, што крымінальную справу супраць яго спынілі з-за адсутнасці складу злачынства».

«За чатыры месяцы высветлілася, што я не прысабечваў сродкі таварыства ўласнікаў жытла ў суме колькі там рублёў і колькі там капеек, — піша Кабанаў. — За чатыры месяцы і… пры дапамозе паднятага на вушы Бярозаўскага РАУС, прыкамандзіраванага супрацоўніка Брэсцкага АБЭП, дванаццаці следчых Бярозаўскага раённага следчага камітэта і двух следчых Кобрынскага следчага камітэта», пиша nn.by

Аляксандр Кабанаў стаў вядомы асвятленнем пратэстаў у Брэсце: спачатку маршаў «дармаедаў», а затым акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.


11:28 09/07/2019


Загрузка...
Загрузка...