АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Макей: ініцыятыву Зяленскага перамоваў з Пуціным у Мінску можам толькі вітаць

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей пракаментаваў sputnik.by ініцыятыву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага правесці ў Мінску сустрэчу з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

 Калі бакі знойдуць паразуменне ў справе сустрэчы, будзе зроблена ўсё, каб мерапрыемства прайшло на самым высокім узроўні, сказаў Макей. Як вядома, Зяленскі хоча правесці перамовы, прысвечаныя ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны, з удзелам лідараў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі. У Маскве пакуль думаюць над прапановай украінскага прэзідэнта.

"Мінск не проста гатовы, — кажа міністр замежных спраў Беларусі. — Кіраўніцтва Беларусі заўсёды гаварыла пра тое, што мы гатовыя зрабіць усё для хутчэйшага вяртання міра на ўкраінскую зямлю. І тое, што прагучала сёння з вуснаў прэзідэнта Украіны Зяленскага, мы можам толькі вітаць".

Макей адзначыў, што Беларусь пастараецца забяспечыць для перамоваў такія ж умовы, як і ў лютым 2015-га падчас Нарманскай сустрэчы ў беларускай сталіцы.


20:50 08/07/2019


Загрузка...
Загрузка...