АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Мінску пры ўдзеле Трампа, Меркель і Макрона

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што замест тэлемоста з Расіяй неабходна непасрэдна размаўляць з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, і ён гатовы да такой размовы ў Мінску.

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Мінску пры ўдзеле Трампа, Меркель і Макрона
Свой зварот Зяленскі запісаў на відэа.

«Я хачу звярнуцца да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Нам трэба пагаварыць, давайце пагаворым. Давайце пагаворым, чый Крым і каго там няма на Данбасе».

«Я прапаную кампаніі для размовы наступнае: я, вы, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, канцлер Федэральнай Рэспублікі Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Эмануіл Макрон, думаю, што Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем возьме нас з сабой у Мінск».

 

«Мы не адмаўляемся ад любога дыпламатычнага фармату. Мы прапануем размаўляць. У рэшце рэшт трэба размаўляць, ці не так?»

Зеленскі ў прыватнасці раскрытыкаваў ідэю тэлемоста паміж украінскім тэлеканалам NewsOne, што належыць Медведчуку, і тэлеканалам «Расія», назваўшы яго «таннай PR-кампаніяй», накіраванай на падзел украінскага грамадства.



12:34 08/07/2019


Загрузка...
Загрузка...