АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Брэсце праціўнікі АКБ зноў кармілі галубей

У Брэсце праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода зноў кармілі галубей. На чарговую сустрэчу, традыцыйную для нядзеляў, прыйшло каля 150 чалавек, паведамляе “Брестская газета”.

Тут прысутнічаў і апазіцыйны лідар Мікола Статкевіч, які прыехаў падтрымаць людзей, што болей за год “стаяць за сваё”.

Паводле звестак на 2 ліпеня, акумулятарны завод не ўведзены ў эксплуатацыю. Там ідуць працы па кансервацыі сховішчаў аксіду свінца, лініі вытворчасці аксіду свінца ды іншага абсталявання. Будаўніча-мантажныя працы на прадпрыемтве не ажыццяўляюцца.

Праціўнікі АКБ дамагаюцца поўнага закрыцця завода, бо на іх думку такая вытворчасць значна пагоршыць экалогію Брэста.

18:28 07/07/2019


Загрузка...
Загрузка...