АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Справу анархіста Паліенкі перадалі ў пракуратуру. Яму пагражае да 10 гадоў турмы

Расследаванне крымінальнай справы анархіста Змітра Паліенкі завяршылася, а ягоная справа перададзеная ў пракуратуру пасля чаго будзе накіраваная ў суд.

Апроч абвінавачвання паводле ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Асабліва злоснае хуліганства») актывіста і былога палітвязня абвінавачваюць у апаганьванні будынкаў і псаванні маёмасці (арт. 341) і распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (ч. 1 арт. 130). Усе справы аб’яднаныя ў адну, перадае "Белсат".

Змітра Паліенку затрымалі раніцай 20 сакавіка па падазрэнні ў «асабліва злосным хуліганстве». Міліцыянты заявілі, што затрыманне звязанае з інцыдэнтам, які меў месца ў сярэдзіне сакавіка. Паводле СК, Паліенка распыліў пярцовы газ з балончыка ў твар чалавеку, які нібыта зрабіў яму заўвагу за курэнне ў пад’ездзе (паводле сяброўкі Паліенкі, гэта была самаабарона).

У студзені была распачатая яшчэ адна справа за графіці «Менты забіваюць людзей» на будынку ў Заводскім раёне Менску.



12 кастрычніка 2016 года суддзя Валеры Есьман з суду Цэнтральнага раёну Менску прызнаў Змітра Паліенку вінаватым паводле двух артыкулаў (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару).


20:15 03/07/2019


Загрузка...
Загрузка...