АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Еўрапейскія гульні сталі для Беларусі дыпламатычным «абломам»

Спроба зрабіць з Еўрапейскіх гульняў маштабную дыпламатычную акцыю беларускім уладам і дыпламатам не ўдалася, кажуць эксперты.

Еўрапейскія гульні сталі для Беларусі дыпламатычным «абломам»
Еўрапейскія гульні, пра якія так шмат казалі дзяржаўныя тэлеканалы, скончыліся. Пра тое, у колькі абышлася арганізацыя спаборніцтваў бюджэту, распавёў міністр фінансаў – прыкладна $ 265 млн. Хаця тры гады таму Аляксандр Лукашэнка абяцаў, што $ 50 млн. на ўсе Еўрапейскія гульні хопіць. Які прыбытак прынесла спартовае свята, пакуль невядома, перадае Белсат.

«З гледзішча рэалізацыі замежнаэканамічнай палітыкі прыбытак ад Еўрапейскіх гульняў складана ацаніць грашыма. Гэта значна пашырае інвестыцыйную прывабнасць краіны», – адказаў на пытанні дэпутатаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

265 мільёнаў долараў – не канчатковая сума, мяркуе аглядальнік радыё «Свабода» Віталь Цыганкоў. Але чыноўнікі ўзялі такія грошы з бюджэту не толькі для запрашэння турыстаў, таму і лічаць эфект ад Еўрапейскіх гульняў па-свойму.

«Беларускія ўлады ацэньваюць з пункту гледжання палітычнага, псіхалагічнага і прапагандысцкага эфекту, які гэтыя Гульні створаць на насельніцтва, як яны будуць выкарыстоўвацца ажно да прэзідэнцкіх выбараў», – мяркуе Цыганкоў.

Для кіраўніка дзяржавы спаборніцтвы далі магчымасць пакрасавацца перад замежнымі і айчыннымі тэлекамерамі, паабдымацца са спартоўцамі, падарыць шакаладку немаўляці і запрасіць кіраўнікоў дзяржаваў-удзельніц спаборніцтваў.



На жаль, прэзідэнты Украіны і Азербайджана не даехалі, прэзідэнт Сербіі не прыйшоў на цырымонію адкрыцця ў знак пратэсту супраць удзелу Косава, а расейскі лідар спачатку даслаў прэм’ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, даціскаць пытанне інтэграцыі.

Уладзімір Пуцін прыехаў сёння на цырымонію закрыцця, але з Лукашэнкам не сустрэўся, спачатку наведаў спаборніцтвы па боксе, ды пабачыўся з кіраўніком Міжнароднага алімпійскага камітэту Томасам Бахам.

«З гэтага пункту гледжання атрымаўся суцэльны дыпламатычны аблом, і навука на будучыню. Спроба з нічога зрабіць маштабную дыпламатычную акцыю беларускім уладам і дыпламатам не ўдалася», –дадае Віталь Цыганкоў.

Апроч Пуціна, Лукашэнка запрасіў на цырымонію закрыцця прэзідэнтаў Таджыкістану і Арменіі.

08:40 01/07/2019


Загрузка...
Загрузка...