АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Яшчэ адзін палітык учыніў дэмарш на цырымоніі адкрыцця Еўрапейскіх гульняў

Падчас цырымоніі адкрыцьця Еўрапейскіх гульняў у Мінску 22 чэрвеня Міларад Додзік, які займае намінальна найвышэйшую пасаду кіраўніка Босніі і Герцагавіны, пакінуў ложу ганаровых гасцей на стадыёне «Дынама», але вярнуўся, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на баснійскі тэлеканал BN.



«Калі я пабачыў выхад [дэлегацыі] Косава, я ўстаў і пакінуў ложу, — расказаў сам Міларад Додзік. — Калі яны прайшлі і зніклі з поля зроку, я вярнуўся зноў».

Дэлегацыі Босніі і Герцагавіны, а таксама Сербіі, Додзік вітаў. Ён таксама адзначыў, што разумее крок прэзыдэнта Сербіі, які не прысутнічаў на цырымоніі праз удзел дэлегацыі Косава.

15:24 24/06/2019


Загрузка...
Загрузка...