АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Аліеў не прыляціць у Мінск на адкрыццё Еўрапейскіх гульняў

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў не прыляціць у Мінск на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў. Замест яго дэлегацыю Азербайджана ўзначаліць старшыня парламента, піша Tut.by



«Дэлегацыю Азербайджана на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў ўзначальвае старшыня парламента рэспублікі Актай Асадаў», — распавёў Tut.by пасол Азербайджана ў Беларусі Латыф Гандзілаў. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў МЗС Беларусі.

Сёння ў Мінску пройдзе цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Чакалася, што ў ёй возьмуць удзел прэзідэнты Азербайджана, Грузіі, Малдовы, Сербіі, а таксама прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў.

У пятніцу раніцай стала вядома, што прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі, які прыляцеў у Мінск напярэдадні, вырашыла датэрмінова перапыніць свой візіт і вярнуцца ў Тбілісі з-за акцый пратэсту.

11:55 21/06/2019


Загрузка...
Загрузка...