АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Кадыраў, Аліеў, Дадон: стала вядома, хто з кіраўнікоў наведае адкрыццё ІІ Еўрапейскіх гульняў

Пра гэта на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, піша БелТА.



«Для нас вялікі гонар, што шэраг дэлегацый плануюць ўдзел у цырымоніі адкрыцця на найвышэйшым і высокім узроўні, — сказаў ён. — Гэта прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, Грузіі Саломэ Зурабішвілі, Малдовы Ігар Дадон, Сербіі Аляксандр Вучыч, старшыня прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік, старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Мы таксама чакаем кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава».

Плануецца ўдзел кіраўніцтва міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у тым ліку генеральнага сакратара Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы Раберта Антаніёні, намесніка генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Нады Аль-Нашыф, старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісяна, дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты, генеральнага дырэктара сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майры Моры.

«У складзе нашых замежных гасцей чакаем дэлегацыі Вялікабрытаніі і Венгрыі, якія ўзначаляць упаўнаважаныя асобы: дзяржаўны міністр па гандлёвай палітыцы Вялікабрытаніі Джордж Холінгберы, міністр канцылярыі прэм'ер-міністра Венгрыі Гергей Гуйяш», - дадаў прэс-сакратар.

Цырымонія адкрыцця пройдзе на стадыёне «Дынама» 21 чэрвеня
11:22 19/06/2019


Загрузка...
Загрузка...