АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Экс-паслу Бабічу знайшлі новую працу ў Расіі

Былы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч, якога беларускае МЗС называла "бухгалтарам, якіпадае надзеі", знайшоў сабе новую працу. Кіраўнік урада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў прызначыў яго намеснікам міністра эканамічнага развіцця. Адпаведны дакумент аб прызначэнні апублікаваны 17 чэрвеня на сайце ўрада РФ.


Міхаіл Бабіч быў паслом Расіі ў Мінску з 24 чэрвеня 2018 года. Яго кандыдатура не выклікала захаплення ў беларускіх улад. Пасля некалькіх заяў аб памерах фінансавай падтрымкі, якую Расія аказвае Беларусі, беларускае МЗС ўступіла ў рэзкую завочную палеміку з Бабічам. Вынікам гэтага супрацьстаяння стала адкліканне Бабіча ў Маскву ў траўні 2019 года. Замест яго паслом Расіі ў Беларусі стаў Дзмітрый Мезенцаў.
11:49 17/06/2019


Загрузка...
Загрузка...