АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Кадыраў — дагестанцам: Вы мяне ведаеце добра. Пальцы паломім, язык вырвем

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прыгразіў карыстальнікам сацсетак з Дагестана «паламаць пальцы» і «вырваць язык» з-за абразлівых каментароў у сацсетках. Пра гэта ён сказаў у жывым эфіры ў сваім Instagram.


Прычынай незадаволенасці карыстальнікаў з Дагестана стала ўстаноўка знака «Чачэнская Рэспубліка. Шалкаўскі раён» на мяжы дзвюх расійскіх рэспублік, які пазней знеслі пратэстоўцы з Дагестана.

«Калі вы абражаеце маю кроў, род, мой народ, гэта для мяне важней за ўсё. Таму за языком сачыце, за пальцамі сачыце, а то мы пальцы паломім, вырвем язык вам. Майце на ўвазе, мы ні адзін правакацыйны каментар або відэапублікацыю не пакінем. Вы мяне ведаеце добра, я люблю за свае словы адказваць», — заявіў Кадыраў.

Кіраўнік Чачні таксама адзначыў, што мясцовыя сілавікі «прыйдуць і пагрукаюць у хаты» да тых, хто будзе пісаць абразлівыя каментары супраць чачэнскага народа.

10 чэрвеня група дагестанцаў знесла раней усталяваную таблічку на мяжы паміж населеным пунктам Кізляр (Дагестан) і Шалкаўскім раёнам Чачні.

Прычынай незадаволенасці жыхароў Дагестана стала ўстаноўка знака на спрэчным участку, побач з мяжой.

nn.by
20:44 12/06/2019


Загрузка...
Загрузка...