АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

На шэсці ў Маскве ў падтрымку Галунова затрымалі 200 чалавек

У Маскве адбыліся масавыя затрыманні ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Івана Галунова, піша "Новая газета".

Шэсце пачалося а 12-й гадзіне дня ад Чыстапруднага бульвара. Паліцыя перакрыла вуліцы, якія перасякаюць бульвары, таму ўдзельнікі акцыі пайшлі па бульварах ў бок Трубнай плошчы.

Першыя масавыя затрыманні пачаліся хвілін праз 20 пасля пачатку шэсця. Першымі паліцыянты сталі затрымліваць тых, хто быў у футболках "Я/Мы Іван Галуноў", людзей з памятнымі газетамі і г.д. Сярод затрыманых апынулася шмат журналістаў з акрэдытацыямі ад сваіх рэдакцый.

Жорсткія затрыманні прайшлі на скрыжаванні Срэценскага бульвара і Трубнай плошчы. Тут затрымалі і вядомага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, якому цяпер пагражае да 30 сутак арышту. Ёсць сведчанні, што паліцыя ўжывала дубінкі супраць удзельнікаў акцыі.

Трэцяя хваля затрыманняў адбылася каля саду "Эрмітаж". Тут пад зачыстку трапілі нават выпадковыя мінакі. Уваход у сад зачынілі "ў сувязі з дрэннымі ўмовамі надвор'я".

МУС паведаміла пра 200 затрыманых пры 1200 удзельніках акцыі. Правабаронцы лічаць, што ўдзельнікаў было больш.

Дарэчы, сёння святкуецца дзяржаўнае свята — Дзень Расіі. 


16:18 12/06/2019


Загрузка...
Загрузка...