АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка: Народ не памірае ад любові да нас

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, даючы згоду на назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, піша БелТА.



«Шмат разоў казаў: кампартыі няма, мужыкі. Мы за ўсё адказваем, то бок вы. І дзве перадвыбарчыя кампаніі на вашых плячах. Калі ласка, забяспечце годнае правядзенне гэтых кампаній, каб камар носа не падтачыў. У нас для гэтага ёсць усё. Мы не ахці якія вялікія.

І я разумею, і вы разумееце, што ўжо не памірае народ ад любові да нас.

Але народ выдатна разумее, што цяпер дзеючая ў Беларусі ўлада — гэта адзіная нейкая ўнікальная з'ява, не толькі на постсавецкай прасторы, дзе мы ўсе звернутыя да народа. Што мы людзям не зрабілі, каб яны нас не падтрымлівалі? Усё зрабілі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час ён падкрэсліў, што дабрабыт чалавека залежыць не толькі ад улады, але і ад жадання кожнага грамадзяніна працаваць дзеля годнага жыцця. «Давайце хоць пяцьдзесят на пяцьдзесят: 50% за намі — утрыманне вашай сям'і і вас, а 50% - самі варушыцеся. Але трэба адкрыта і шчыра пра гэта казаць, - падкрэсліў Лукашэнка. — І падышоўшы да гэтых кампаній, іх трэба годна правесці. Не дапускайце хамства ў адносінах да людзей, бо шмат скаргаў. Не трэба іх адштурхоўваць. Іншага народа няма, і не такі ўжо дрэнны ў нас народ. трэба з імі працаваць».

14:52 11/06/2019


Загрузка...
Загрузка...