АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Затрыманаму Андрэю Уцюрыну знайшлі замену

Намеснікам сакратара Рады бяспекі прызначаны 42-гадовы Аляксандр Рахманаў. Раней ён быў начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.



Пасада ў Радзе бяспекі вызвалілася пасля затрымання Андрэя Уцюрына, піша "Наша Ніва".

Аляксандр Рахманаў

Нарадзіўся 25 ліпеня 1976 года на Віцебшчыне. Скончыў БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства» (1998).

У 1998-2000 працаваў у Віцебску ў аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, з 2000 года па 2004 год працаваў у пракуратуры Брэсцкай вобласці. Пазней служыў у міліцыі, дзе ажыццяўляў ведамасны кантроль за расследаваннем крымінальных спраў. Апошняя пасада ў сістэме МУС — намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама, начальнік папярэдняга расследавання.

У 2007—2012 працаваў у Радзе бяспекі, дзе займаўся распрацоўкай заканадаўства.

У 2012-2017 узначальваў брэсцкае ўпраўленне Следчага камітэта.


14:31 11/06/2019


Загрузка...
Загрузка...