АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Румас паехаў з візітам у Вялікабрытанію — асноўны гандлёвы партнёр Беларусі

рэм'ер-міністр Беларусі накіраваўся з рабочым візітам у Вялікабрытанію і Паўночнай Ірландыі, піша БелТА.

Сяргей Румас возьме ўдзел у Дні рынкаў капіталу Беларусі (Belarus Capital Markets Day), які пройдзе сёння на Лонданскай фондавай біржы. Праграмай рабочага візіту таксама прадугледжаны перамовы кіраўніка ўрада з кіраўніцтвам Лонданскай фондавай біржы, найбуйнейшых інвестыцыйных банкаў і фондаў.

На 11 чэрвеня ў Сяргея Румаса ў Лондане запланаваны шэраг сустрэч, у тым ліку з кіраўніцтвам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства знешняга гандлю.

Вялікабрытанія з'яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Апошнія некалькі гадоў яна устойліва займае трэцяе месца па экспарту беларускіх тавараў.


08:02 10/06/2019


Загрузка...
Загрузка...