АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Расія і Беларусь вядуць абмеркаванне магчымасці стварэння адзінай валюты

Расія і Беларусь абмяркоўваюць магчымасць стварэння адзінай валюты ў рамках саюзнага дагавора. Гэта стане магчымым ва ўмовах стварэння адзінай эканамічнай прасторы, заявіў журналістам кіраўнік Мінэканамразвіцця Расіі Максім Арэшкін па выніках сустрэчы з беларускім калегам Дзмітрыем Крутым, піша ТАСС.



Расія і Беларусь вядуць абмеркаванне магчымасці стварэння адзінай валюты
«Вы казалі пра адзіную валюту — так, гэты пункт запісаны ў Саюзным дагаворы, таму гэта абмяркоўваецца, сустракаюцца цэнтральныя банкі, абмяркоўваюць, варта ці не варта гэта рабіць, як гэта рабіць, у якія тэрміны гэта рабіць», — сказаў Арэшкін.

Міністр гандлю Беларусі, у сваю чаргу, адзначыў, што ў самім саюзным дагаворы напісана, што адзіная валюта магчымая ва ўмовах стварэння адзінай эканамічнай прасторы па ўсіх напрамках.

«Пытанне адзіных валют — гэта пытанне цэнтральных банкаў. Цэнтрабанкі і ў Расіі, і ў Беларусі незалежныя ад урада, на ўрадавым узроўні гэта не будзе вырашацца і абмяркоўвацца. Гэта, вядома ж, узровень абмеркавання для прэзідэнта», — нагадаў Арэшкін.


12:36 08/06/2019


Загрузка...
Загрузка...