АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Беларускі парламентарый: Я б не разлічваў на высокі інтэлект заходніх дзяржаў

У выпуску перадачы «У абстаноўцы свету» на тэлеканале СТВ абмяркоўваліся пытанні геапалітыкі, а таксама месца Беларусі ў сучасным свеце.

Вядучы перадачы, гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк сказаў: «Што можа пабудзіць сусветныя дзяржавы ўсё ж сесці за стол перамоваў? Мы не хочам быць закладнікамі блокавага супрацьстаяння, мы не хочам быць лініяй абароны нічыёй».

На гэта адрэагаваў старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў.

«Я тут не разлічваю на высокі інтэлект заходніх краін. Практыка іх дзеянняў паказвае, на жаль, што такой інтэлектуальнай сілы, якая ўлічвае глабальныя інтарэсы чалавецтва, не праглядаецца. Праглядваюцца інтарэсы эгаістычныя, нацыянальныя, карпаратыўныя», — сказаў Рахманаў.

Потым ён працягнуў: «Трэба, каб было ўмацаванне той альтэрнатыўнай сілы, якая ўжо фарміруецца цяпер. Патрэбен альянс краін, якія маюць альтэрнатыўнае бачанне, да іх ліку адносяцца такія буйныя краіны, як Кітай, Расія, а таксама краіны, якія іх падтрымліваюць. Беларусь, натуральна, таксама падтрымлівае гэтую лінію. Шмат кажуць пра мультыпалярны свет, падобнага роду ідэі ўзнікаюць. У любым выпадку гаворка ідзе пра фарміраванне такой ідэалогіі, якая б адказвала за інтарэсы ўсяго чалавецтва, а не інтарэсам асобных гегемонаў».

Сяргею Рахманаву 67 гадоў. Ён родам з Краснадара (Расія). Доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН. Быў намеснікам старшыні прэзідыума Акадэміі навук, паслом Беларусі ў Японіі.


18:41 07/06/2019


Загрузка...
Загрузка...