АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Палітыкі збіраюць подпісы супраць аплаты паслуг міліцыі на мірных сходах

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў межах кампаніі “За наша права на мірныя сходы! Супраць аплаты паслуг міліцыі!” запусціў збор подпісаў супраць Пастановы Савета Міністраў № 49. Пастанова рэгламентуе кошт паслуг органаў унутраных спраў па ахове грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў (ад 637,5 бел.руб да 6375 бел.руб).

Палітыкі збіраюць подпісы супраць аплаты паслуг міліцыі на мірных сходах

“Цяпер права на свабоду сходаў у Беларусі толькі для заможных. Нават за пікет на пяць чалавек арганізатар павінен заплаціць Міністэрству ўнутраных справаў 150 беларускіх рублёў, хуткую і прыбіральшычкаў. І параўнайце гэта з пенсіяй большасці беларусаў у 300 рублёў...” — гаворыць сустаршыня Аргкамітэт па стварэнні партыі «БХД» Віталь Рымашэўскі.

Подпісы пад калектыўным зваротам плануецца накіраваць ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

“Мы лічым, што Пастанова № 49 з'яўляецца дыскрымінацыйнай і антыканстытуцыйнай”, — сцвярджаецца ў звароце.

Насамрэч, гэты нарматыўны акт абмяжоўвае права грамадзян Рэспублікі Беларусь на свабоду мірных сходаў, якое гарантуецца артыкулам 35 Канстытуцыяі і артыкулам 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. На думку праваабаронца “Вясны” Валянціна Стэфановіча, аплата паслуг міліцыі з’яўляюцца рэальнай перашкодай для рэалізацыі грамадзянамі свайго права на мірныя сходы. Праваабаронцы таксама асуджаюць такі падыход і патрабуюць ад уладаў прывесці заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў гэтай галіне.

Па звароту Падпісанты патрабуюць:

адмяніць Пастанову Савета Міністраў № 49 і вырашаць пытанне аказання паслуг па ахове грамадскага парадку з арганізатарамі камерцыйных масавых мерапрыемстваў на дамоўнай аснове ў рамках дзеючага грамадзянскага заканадаўства;
унесці змены і дапаўненні ў Закон «Аб масавых мерапрыемствах».
Сустаршыня Аргкамітэт па стварэнні партыі «БХД» Вольга Кавалькова піша ў фэйсбуку:

“Зараз вельмі важна не прамаўчаць і масава выступіць супраць аплаты міліцыі падчас некамерцыйных масавых мерапрыемстваў і абараніць наша канстутыцыйнае права на свабоду мірных сходаў. Пастанова Савета міністраў № 49 павінна быць адменена!”

Нагадаем, арганізатары мітынгу-канцэрту да Дня волі-2019 у Кіеўскім скверы Мінска (Юрый Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў і Мікалай Казлоў) адмовіліся аплочваць паслугі міліцыі на суму 6375 рублёў, бо лічылі іх няякаснымі (з-за затрыманняў удзельнікаў мерапрыемства). За гэта суд аштрафаваў іх паводле артыкула ч.2 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства) на 30 базавых велічыняў кожнага.

spring96.org
12:49 07/06/2019


Загрузка...
Загрузка...