АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Пуцін заклікаў Брытанію забыць пра атручванне Скрыпалёў

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў Вялікабрытаніі забыць пра шпіёнскі скандал, але ў Лондане настойваюць на кардынальнай змене Масквой сваіх паводзін, піша Reuters.



Выступаючы на сустрэчы з кіраўнікамі міжнародных інфармагенцтваў, Пуцін выказаў здагадку, што наступны прэм'ер-міністр Брытаніі забудзе пра атручванне былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля ў Солсберы.

«Трэба ў рэшце рэшт перагарнуць гэтую старонку, звязаную са шпіёнамі, з замахамі», — заявіў Пуцін.

«Ён ваш агент, а не наш, значыць гэта вы супраць нас шпіёнілі. Што там з ім далей адбывалася, мне цяжка сказаць, але трэба гэта ўсё забыць у рэшце рэшт», — працягнуў Пуцін.

У офісе прэм'ер-міністра Брытаніі Тэрэзы Мэй адказалі, што адносіны паміж Вялікабрытаніяй і Расіяй могуць палепшыцца толькі тады, калі Масква зменіць свае агрэсіўныя і дэстабілізуючыя паводзіны.


07:39 07/06/2019


Загрузка...
Загрузка...