АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Мастака Алеся Пушкіна затрымалі падчас перформансу за беларускую мову

У 220-ю гадавіну нараджэньня расейскага паэта Аляксандра Пушкіна ягоны беларускі цёзка мастак Алесь Пушкін зладзіў пэрформанс супраць дыскрымінацыі беларускай мовы і русіфікацыі, піша «Радыё Свабода».



1 из 4
6 чэрвеня Алесь Пушкін выйшаў да крамы сеткі «Эўраопт» у цэнтры Крупак з плякатамі «Беларусь у NATO», «Russia — war!» («Расея — вайна»), «Stop russian agression on Europe» і інш.

Пратэстнай пляцоўкай стала крама «Эўраопт» у горадзе Крупкі Менскай вобласьці, у якой 8 траўня ў Пушкіна адбыўся інцыдэнт на моўнай глебе, там яго адмовіліся абслугоўваць па-беларуску.

Праз паўгадзіны да Пушкіна выйшаў ахоўнік крамы і спрабаваў справакаваць яго на канфлікт.

Неўзабаве пад’ехала міліцыя. Міліцыянты канфіскавалі ўсе плякаты і сьцяг мастака і спрабавалі яго затрымаць, але Пушкін супраціўляўся, тады некалькі міліцыянтаў сілай пацягнулі яго ў міліцэйскую машыну.

Дата пэрформансу была выбраная невыпадкова: 6 чэрвеня — дзень нараджэньня расейскага паэта Аляксандра Пушкіна.

Мастак Алесь Пушкін, які жыве ў вёсцы Бобр Крупскага раёна, вядомы актыўным адстойваньнем правоў беларускамоўных.


18:09 06/06/2019


Загрузка...
Загрузка...