АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Шэнгенскія візы даражэюць да 80 эўра

Рада Эўразьвязу 6 чэрвеня прыняла зьмены ў Візавы кодэкс, паводле якіх консульскі збор павялічыцца з 60 да 80 эўра.

Шэнгенскія візы даражэюць да 80 эўра
Якія зьмены прадугледжвае візавы кодэкс?

Візавы збор павялічылі да 80 эўра. Памер візавага збору можа быць зьніжаны, калі паміж Эўразьвязам і дзяржавай ёсьць пагадненьне аб рэадмісіі.

Атрымаць візу можна будзе за 15 дзён — паўгода да паездкі.

Запаўняць і падаваць заяўку можна будзе ў электронным выглядзе.

Для вандроўнікаў са станоўчай гісторыяй ранейшых візаў тэрмін наступнай будуць паступова павялічваць на 1–5 гадоў.

Калі гэтыя зьмены набудуць моц?

Дакладнай даты не вядома. Зьмены набудуць моц праз паўгоду пасьля публікацыі Афіцыйным часопісе Эўразьвязу.

Ці падаражэюць візы для беларусаў?

Візы падаражэюць, калі да моманту ўваходжаньня ў сілу новага візавага кодэксу не запрацуюць пагадненьні паміж Беларусьсю і Эўразьвязам па спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі.

Эўразьвяз разьлічвае на зацьверджаньне Беларусьсю папярэдняга пагадненьня, якое прадугледжвае візавы збор памерам 35 эўра. Гэтае пагадненьне павінна зрабіць бясплатнымі візы для:

навучэнцаў і студэнтаў;
дзяцей да 12 гадоў;
прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасьці.

Калі дамову пра візы па 35 эўра падпішуць, яна набудзе моц толькі праз паўгода пасьля падпісаньня. Такім чынам, беларусам некалькі месяцаў прыйдзецца плаціць за шэнген 80 эўра, казаў Свабодзе дасьледчы дырэктар цэнтру «EAST» Андрэй Елісееў.

16:04 06/06/2019


Загрузка...
Загрузка...