АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка пракаціўся па Балбасаве з малодшым сынам

Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем у мінулую суботу нечакана прыехалі ў гарадскі пасёлак Балбасава Аршанскага раёна.

 Як распавёў Tut.by кіраўнік мясцовага выканкама Глеб Гулянкоў, Лукашэнка «прыехаў без усякай нагоды».
 «Учора ў Оршы людзі падзяліліся. Здаецца, Балбасава на выходных. Прыехалі на роварах, прайшліся і з'ехалі», — напісана пад фота.
Як распавёў старшыня Балбасаўскага пасялковага савета Глеб Гулянкоў, Аляксандр Лукашэнка з сынам заехалі да іх у пасёлак у суботу, 1 чэрвеня.

«Проста велапрагулка была. Без папярэджання, са спартсменамі разам, яны праехаліся праз наш пасёлак», — кажа Глеб Гулянкоў. Паводле яго слоў, Лукашэнку суправаджалі «каля 10 чалавек».


07:33 06/06/2019


Загрузка...
Загрузка...