АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

«Палітыка не адпускае цябе, Леанід Данілавіч»: Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з Кучмам

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Украіны ў трохбаковай кантактнай групе, экс-прэзідэнтам краіны Леанідам Кучмам, піша БелТА



Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма цёпла віталі адзін аднаго. «Палітыка, Леанід Данілавіч, цябе не адпускае ніяк. Але гэта да лепшага», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Леанід Кучма назваў такое меркаванне беларускага лідара станоўчым сігналам.

 «Я павінен сказаць, што гэта ацэнка не толькі мая, гэта вялікай часткі нашых беларусаў. Яны з задавальненнем (не толькі палітыкі) ўспрынялі ваш прыезд у Беларусь. І не толькі як прадстаўніка ў гэтай трохбаковай кантактнай групе», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Яны ведаюць маё даўняе стаўленне да Беларусі, ведаюць нашы добрыя добрыя адносіны», - пагадзіўся Леанід Кучма.


11:52 05/06/2019


Загрузка...
Загрузка...