АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Зяленскі ў Бруселі анансаваў прыезд у Мінск начальніка ўкраінскага Генштаба

Уладзімір Зяленскі ў Бруселі анансаваў прыезд у Мінск начальніка ўкраінскага Генштаба Руслана Хамчака. Ён возьме ўдзел у пасяджэнні Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

На ім будуць агучаныя новыя прапановы Кіева, інфармуе pravda.com.ua.

На сумеснай прэс-канферэнцыі з генсекам NATO Енсам Столтэнбергам Уладзімір Зяленскі паведаміў, што пасяджэнне адбудзецца ўжо 5 чэрвеня. Ён агучыў некаторыя тэмы перамоваў: прыпыненне агню і абмен палоннымі.

Як вядома, нядаўна ў складзе ўкраінскага прадстаўніцтва ў кантактнай групе адбыліся змены. Між іншым, у яе вярнуўся экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

20:00 04/06/2019


Загрузка...
Загрузка...