АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Макей — аб перамовах пра інтэграцыю з Расіяй: Прыйдзе час і ўсе пра ўсё даведаюцца

Беларусь і Расія вядуць руцінную працу ў абмеркаванні далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, але пакуль не прыйшоў час адкрываць дэталі шырокай публіцы. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей журналістам перад пачаткам семінара «10 гадоў «Усходняму партнёрству»: вынікі і перспектывы», піша Tut.by.



— Мы сапраўды вядзем размову адносна таго, у якіх сферах мы маглі б працаваць больш эфектыўна, разам, і якія б кірункі нашай больш глыбокай інтэграцыі маглі б даць дадатковыя дывідэнды для развіцця нашых краін.

На пытанне, у чым згодныя і не згодныя Мінск і Масква ў пытанні развіцця інтэграцыі, Макей адказаў: «Прыйдзе час і ўсе пра ўсё даведаюцца. Зараз ідзе руцінная праца».
— Ці ёсць там пункты, якія абмяжоўваюць беларускі суверэнітэт? — пацікавіўся Tut.by

— Я прасіў бы вас звярнуцца да заяваў кіраўніка дзяржавы, у тым ліку — падчас звароту да народа і парламента, там было сказана і адносна суверэнітэту Беларусі, і адносна таго, як ўспрымаліся б унутры Беларусі нейкія спробы аддаць гэты суверэнітэт на водкуп нейкім іншым дзяржавам. Было сказана ўсё на гэты конт, не бачу сэнсу паўтарацца.


13:12 04/06/2019


Загрузка...
Загрузка...