АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Макей: Гэта не нармальна, калі людзі чакаюць па 10-15 гадзін на мяжы, а то і суткі

Беларусі і ЕС трэба сесці за стол перамоваў і вызначыцца, як спрасціць праходжанне мяжы. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе БелТА.

«Гэта адна з нашых шматлікіх прапаноў, якая звязана з палягчэннем рэжыму праходжання нашай сумеснай мяжы з Еўрапейскім саюзам. Што для гэтага трэба? Патрэбна перш за ўсё гатоўнасць абодвух бакоў», - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што азнаёміўся з водгукамі на форумах адносна гэтага пытання: хтосьці адзначае праблемы з беларускага боку, але пераважная большасць выказваецца аб затрымках з боку еўрапейскіх суседзяў. «Трэба проста сесці за стол перамоваў і вызначыцца, што нам трэба для таго, каб і перавозчыкі, і звычайныя грамадзяне праходзілі гэтую мяжу ў нармальным рэжыме, каб не было такога, што людзі чакаюць па 10-15 гадзін, а то і суткі, асабліва калі гэта прыходзіцца на святы», — лічыць міністр.


11:54 04/06/2019


Загрузка...
Загрузка...