АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Беларускія добраахвотнікі патрабуюць ад Зяленскага надаць ім украінскае грамадзянства

Беларусы, што бралі ўдзел у вайне на Данбасе, звярнуліся да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з патрабаваннем прадставіць ім грамадзянства Украіны, перадае "Белсат".

Пра гэта яны заявілі ў відэазвароце, запісаным у межах акцыі #ПаспортДобровольцю.


«Шмат хто з нашых хлопцаў цяпер паранены, вымагае лекавання. Яны не маюць юрыдычнай абароны, права на юрыдычную дапамогу. Я лічу, што гэта як мінімум ганебна для дзяржавы, якую мы прыехалі бараніць», – сказаў Ян Мельнікаў, баец Тактычнай групы «Беларусь», які бярэ ўдзел у канфлікце з 2014 года.

Добраахвотнікі сцвярджаюць: папярэдні прэзідэнт, Пятро Парашэнка, «не выканаў сваё абяцанне». Як вядома, Парашэнка яшчэ напрыканцы 2014-га заяўляў аб намеры надаць грамадзянствам усім замежнікам, што ваююць за Украіну, але гэта не спраўдзілася.

4 чэрвеня ветэраны баявых дзеянняў плануюць выйсці на акцыю да Адміністрацыі прэзідэнта ў Кіеве. Арганізатары акцыі – Нацыянальны корпус пад кіраўніцтвам нардэпа Андрэя Білецкага і шэраг ветэранскіх рухаў – дамагаюцца ад Зяленскага падпісання ўказу, які спросціць працэдуру атрымання ўкраінскага паспарту замежнымі добраахвотнікамі.

Адпаведны законапраект быў зацверджаны Вярхоўнай Радай у першым чытанні мінулай восенню, але другога чытання так і не адбылося.

Паводле інфармацыі Belsat.eu, у вайне на Данбасе на баку Украіны ўдзел бралі ад 200 да 500 беларусаў.



18:09 03/06/2019


Загрузка...
Загрузка...