АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Каля 140 праціўнікаў акумулятарнага завода сабраліся ў цэнтры Берасьця

У Берасьці 2 чэрвеня на плошчы Леніна чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года, паведасляе Радыё Свабода.

Паводле праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна, у 12.40 на плошчы было каля 140 чалавек. У гэты ж час на плошчы праходзіў арганізаваны мясцовымі ўладамі канцэрт удзельнікаў харэаграфічнага фэстывалю «Танцавальная вясёлка», паведамляе БелаПАН.


Як адзначыў Вялічкін, колькасьць людзей, якія прыходзяць па нядзелях на плошчу, паменшылася. Гэта звязана з тым, што актывісты занятыя кругласутачнымі дзяжурствамі, якія з пачатку траўня вядуцца каля завода.

Асноўнай тэмай сустрэчы 2 чэрвеня стала паведамленьне аб пераносе тэрміну прыёмкі ў эксплёатацыю акумулятарнага завода з траўня на чэрвень. Як паведаміў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Брэст» Фёдар Каланчук, прыёмка прадпрыемства плянуецца 11 — 14 чэрвеня.


Грамадзкі актывіст Дзьмітрый Бекалюк лічыць, што гэта адбылося таму, што аб’ект «не адпавядае патрабаваньням экалягічнай бясьпекі», пры тым, што ён атрымаў станоўчае заключэньне дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы.

Лекар Анатоль Ярмоленка адзначыў, што на заводзе далёка не ўсё добра, што і выявіла ініцыятыўная група праціўнікаў яго будаўніцтва. «Калі ва ўладаў ёсьць розум, завод ня будзе запушчаны ў эксплюатацыю ў такім выглядзе», — заявіў ён.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы заявілі, што працягнуць кругласутачныя дзяжурствы каля прадпрыемства, бо прадпрыемства працуе і выпускае прадукцыю, нягледзячы на тое, што афіцыйна яшчэ не запушчана. Прычым, працуе ў асноўным у начны час, паколькі менавіта ў гэты час з трубы прадпрыемства ідзе дым.

Пасьля сустрэчы на плошчы, якая працягвалася прыкладна да 12.45, праціўнікі будаўніцтва завода прайшлі па цэнтральных вуліцах Брэста — Пушкінскай і Савецкай да ЦУМа на праспэкце Машэрава.

Каля 12.50 на вуліцы Савецкай быў затрыманы блогер Уладзімір Пятрухін.

14:35 02/06/2019


Загрузка...
Загрузка...