АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Вярхоўная Рада адмовілася разглядаць першы законапраект Зяленскага

Вярхоўная Рада адмовілася ўключыць у парадак дня першы законапраект прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які ўносіць папраўкі ў закон аб выбарах, паведамляе агенцтва «Украінскія навіны».

Зяленскі прапанаваў, каб датэрміновыя выбары Рады прайшлі выключна па партыйных спісах. Таксама ён папрасіў знізіць прахадны бар'ер у Вярхоўную Раду з 5% да 3%. Каб прыняць гэты законапраект, Зяленскі склікаў пазачарговае пасяджэнне парламента.
Таксама дэпутаты Вярхоўнай Рады адмовіліся разглядаць законапраект аб публічных закупках, унесены прэзідэнтам Украіны.


15:09 22/05/2019


Загрузка...
Загрузка...