АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Фёдар Поўны па даручэнні мітрапаліта Паўла зоймецца вывучэннем Курапат

Пратаіерэй Фёдар Поўны, настаяльнік храма Усіх святых у Мінску, нібыта мае намер узначаліць царкоўную камісію па вывучэнні сітуацыі з Курапатамі. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку тэолаг Наталля Васілевіч.

Фёдар Поўны кажа, што ніякай камісіі няма, але ён гэтым пытаннем сапраўды займаецца.
«Патрыяршы экзарх даручыў, каб мы прапрацавалі гэтае пытанне для канчатковага фарміравання пазіцыі праваслаўнай царквы і знайшлі ўсе гістарычныя дадзеныя. «Вы там бліжэй, выказваліся па гэтым пытанне, займіцеся», — вось так ён мне сказаў. Я пагадзіўся», — сказаў Фёдар Поўны.

 «Я збіраюся правесці сур'ёзную работу, разабрацца, паглядзець дакументы, бо ёсць вельмі шмат самай рознай інфармацыі, а калі не бачыў арыгіналаў, то не ведаеш каму верыць. Пасля нашых ацэнак, я думаю, выкажацца і патрыяршы экзарх», — дадаў ён. 


16:10 15/05/2019


Загрузка...
Загрузка...