АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка загадаў пабудаваць ля Курапатаў выставачны цэнтар

Дзяржаўнае ўпарадкаваньне Курапатаў, красавік 2019 году.



Лукашэнка загадаў пабудаваць ля Курапатаў выставачны цэнтар
Аляксандар Лукашэнка 14 траўня даручыў пабудаваць да 2021 году Нацыянальны выставачны цэнтар на пляцоўцы ля гандлёвага цэнтру «Экспабел», якая мяжуе з Курапатамі, піша прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Інфармацыю пра тое, што выставачны цэнтар будзе знаходзіцца побач з Курапатамі Свабодзе пацьвердзіў старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Праект і першыя яго рэндэры зьявіліся ў 2012 годзе, кажа Астаповіч.

Першы віцэ-прэмʼер Аляксандар Турчын адзначыў, што пытаньне будаўніцтва Нацыянальнага выставачнага цэнтру абмяркоўваецца больш за 10 гадоў. Разглядаліся розныя пляцоўкі і крыніцы фінансаваньня.

Паводле Астаповіча, выставачны цэнтар не закране ахоўную зону. Аднак, калі праект будзе яе закранаць, Лукашэнка сваім указам аб будаўніцтве абʼекту, можа скасаваць ахоўную зону.

Прэс-служба Лукашэнкі назвала будаўніцтва выставачнага цэнтру «нацыянальным праектам». Адзначаецца, што для будаўніцтва разглядалася пляцоўка ў Малінаўцы на скрыжаваньні МКАД і Берасьцейскай шашы. Яе адхілілі, бо «гэта магло закрануць інтарэсы людзей, якія там жывуць».


14:40 15/05/2019


Загрузка...
Загрузка...