АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Новы пасол Расіі збіраецца прыехаць у Беларусь у канцы траўня

Новы пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў збіраецца прыехаць у Беларусь у канцы траўня. Пра гэта ён паведаміў ria.ru. Мезенцаў быў прызначаны Уладзімірам Пуціным на гэтую пасаду 30 красавіка, ён змяніў Міхаіла Бабіча.

 Пакуль жа, кажа пасол, у яго "паўнамоцтвы сенатара" і 21 траўня ён папрысутнічае на пасяджэнні камітэта Савета Федэрацыі РФ па эканамічнай палітыцы. А ўжо 22 траўня можа быць разгледжана пытанне аб датэрміновым складанні паўнамоцтваў сенатара ў сувязі з прызначэннем на новую пасаду, кажа Дзмітрый Мезенцаў. І ўжо пасля гэтага ён пачне збірацца ў Беларусь.

Мезенцаву 59 гадоў. Ён — ураджэнец Ленінграда (Санкт-Пецярбурга). У Савеце Федэрацыі з 2002 года, быў губернатарам Іркуцкай вобласці, генсакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. 

euroradio.fm
19:53 14/05/2019


Загрузка...
Загрузка...