АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

На пасведчанні суддзі Канстытуцыйнага суда не напісалі ні слова па-беларуску

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 мая прывёў да прысягі новую суддзю Канстытуцыйнага суда Алу Бодак. Ёй 51 год, нарадзілася ў горадзе Роўна (Украіна).

Скончыла юрыдычны факультэт БДУ, а таксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Працавала ў Міністэрстве юстыцыі, а таксама была членам Савета Рэспублікі.

У кадр трапіла пасведчанне, якое атрымала спадарыня Бодак. Адметна, што на ім не напісалі ні слова па-беларуску. На беларускай аформлена толькі пячатка, якой гэтае пасведчанне замацаванае.


14:54 14/05/2019


Загрузка...
Загрузка...