АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Уладзімір Някляеў з’ехаў у Швецыю як пісьменнік-бежанец

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў цяпер знаходзіцца ў шведскім горадзе Лунд. Выданне Sydsvenskan напісала, што беларускі аўтар атрымаў статус пісьменніка-бежанца ў Швецыі.


Уладзімір Някляеў з’ехаў у Швецыю як пісьменнік-бежанец
Паводле шведскіх СМІ, Някляеў атрымаў двухгадовую стыпендыю, а таксама бясплатнае пражыванне ў горадзе Лунд, які знаходзіцца на поўдні Швецыі.

«Праграма накіраваная на пісьменнікаў, якія падвяргаюцца цэнзуры ці пераследу ў сваёй краіне», — гаворыцца ў паведамленні.

Уладзімір Някляеў пракаментаваў для «НН» сваё знаходжанне ў скандынаўскай краіне.

«Гэта ні ў якім разе не эміграцыя. Я меў запрашэнне ад шведаў, але не мог скарыстаць яго праз справы ў Беларусі. Паколькі абвесцілі, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца не сёлета, то я вырашыў выкарыстаць гэтую магчымасць. Спадзяюся, за гэты час дапісаць раман пра Янку Купалу», — кажа Някляеў.

На пытанне, колькі ён плануе прабыць у Лундзе, пісьменнік адказвае наступнае: «Лета дакладна буду, а там як атрымаецца». Ён запэўнівае, што дакладна не збіраецца праводзіць у Швецыі два гады. Жонка Вольга засталася ў Мінску. Пра бытавыя ўмовы прыбывання ў Лундзе ён жартуе так: «Ёсцека дзе жыць. Умовы не горшыя, чым у беларускіх турмах».

Уладзімір Някляеў нарадзіўся ў 1946 годзе ў Крэве Смаргонскага раёна. Вядомы паэт. У 2010 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата, пасля чаго правёў пэўны час у турме і пад хатнім арыштам. Працягвае па сёння займацца грамадскай дзейнасцю.

Зміцер Панкавец, Наша ніва


14:44 14/05/2019


Загрузка...
Загрузка...