АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У беларускія войскі паставілі сродкі для барацьбы з беспілотнікамі

У беларускія войскі пастаўленыя сучасныя комплексы беларускай вытворчасці для барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі (БЛА). Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі, перадае "Белсат".

Пастаўленыя сродкі здольныя перадухіліць несанкцыянаваныя палёты БЛА над важнымі аб’ектамі ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры.

Для падрыхтоўкі спецыялістаў для іх эксплуатацыі і абслугоўвання на базе адной з воінскіх частак 15-17 траўня пройдуць навучальныя зборы.

Па сканчэнні навучання дадзеныя комплексы будуць урачыста ўручаныя, а падрыхтаваныя спецыялісты вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі з ужо вывучанай тэхнікай, каб прыступіць да аховы сваіх абʼектаў.


09:46 14/05/2019


Загрузка...
Загрузка...