АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка адзначае ўклад Нямеччыны і яе пасла ў нармалізацыю адносін Беларусі з ЕС

Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з паслом Нямеччыны ў Беларусі Петэрам Дытмарам, перадае БелТА.

 


«За перыяд вашай місіі ў Беларусі адбыліся значныя змены ва ўзаемаадносінах не толькі Беларусі з Нямеччынай, што выяўляецца ў тавараабароце — ён вырас амаль на траціну. Вельмі прыстойны рост. Але акрамя тавараабароту і нашых адносін з Нямеччынай у нас пацяплелі адносіны ў цэлым з Еўрапейскім саюзам. У Еўрапейскім саюзе Нямеччына — вядучая краіна. А вы прадстаўлялі Нямеччыну ў Беларусі. Таму мы вельмі станоўча ацэньваем не толькі ўклад Нямеччыны, але і ваш асабісты ўклад у нармалізацыю адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам», - заявіў беларускі лідар.

 

«Тым не менш заўсёды ёсць пытанні. Як бы станоўча ні развіваліся адносіны. Нават вазьміце нашы вельмі прасунутыя, дружалюбныя, брацкія адносіны з Расіяй — тым не менш маса пытанняў, якія трэба вырашаць. Таму і з Нямеччынай у нас, і тым больш з Еўрапейскім саюзам ёсць нямала пытанняў, якія трэба вырашаць. І я хацеў бы, каб вы адкрыта выказаліся па гэтых праблемах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

11:46 13/05/2019


Загрузка...
Загрузка...