АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

У Берасьці больш за сто чалавек ізноў выйшлі на цэнтральную плошчу з пратэстам

Праціўнікі акумулятарнага заводу зьбіраюцца ў цэнтры горада кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году, перадае "Радыё Свабода".

Супрацоўнікі міліцыі папярэджвалі людзей пра недапушчальнасьць парадку арганізацыі правядзеньня масавага мерапрыемства. Пасьля сустрэчы на плошчы людзі прайшлі па цэнтральных вуліцах. Сёньня абышлося без затрыманьняў.

Праваабаронца Раман Кісьлік паведаміў, што ў траўні берасьцейскія ўлады ўжо забаранілі 16 мітынгаў супраць акумулятарнага заводу. Адзін зь мітынгаў плянавалі правесьці 12 траўня ў вёсцы Тэльмы. Іншыя меркавалася арганізаваць у розных месцах раёна з 13 па 17 траўня. Адмовы тлумачацца тым, што на гэтым месцах нібыта заплянаваныя іншыя мерапрыемствы.

15:42 12/05/2019


Загрузка...
Загрузка...