АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Саннікаў: Я эміграваў, бо з амерыканскай амбасады папярэдзілі, што ўлады могуць мяне забіць

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі — 2010 Андрэй Саннікаў (меў найбольшую падтрымку сярод усіх астатніх апазіцыянераў) патлумачыў прычыны сваёй эміграцыі. Палітык сцвярджае, што атрымаў папярэджанне пра магчымую фізічную ліквідацыю.

Пра гэта ён і яго жонка Ірына Халіп расказалі ў інтэрв'ю чэшскаму выданню denikn.cz, піша "Наша Ніва".

«Гэта было прыкладна праз тыдзень пасля выхаду з турмы. Раптам, пасля чатырох гадзін дня, патэлефанавалі з амбасады ЗША. І яны кажуць: «Спяшайцеся, спяшаецеся, калі ласка, прыходзьце хутка!» Аказалася, што ён хацеў папярэдзіць нас», — патлумачыла Ірына Халіп.

«Яны папярэдзілі мяне, што я быў бы забіты. Тое, што [улады] могуць фізічна ліквідаваць», — удакладніў Андрэй Саннікаў.

Цяпер палітык жыве ў Варшаве, жонка і сын засталіся ў Беларусі.

11:34 12/05/2019


Загрузка...
Загрузка...