АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Літве праходзяць прэзідэнцкія выбары

Каля 2 тыс. выбарчых участкаў адкрыліся сёння ў 7.00 на сёмых за гады незалежнасці прэзідэнцкіх выбарах у Літве. Адначасова з імі ў рэспубліцы праводзяцца два рэферэндумы - аб увядзенні падвойнага грамадзянства і скарачэнні на 15% дэпутацкага корпуса.


З 2,8 млн літоўцаў правам голасу валодаюць больш за 2,5 млн.

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць дзевяць кандыдатаў. Для перамогі кандыдату неабходна набраць больш за 50% галасоў. Калі нікому з прэтэндэнтаў у нядзелю зрабіць гэта не ўдасца, праз два тыдні пройдзе другі тур.

Выбарчыя ўчасткі зачыняцца ў 20.00. Папярэднія вынікі, як чакаецца, стануць вядомыя пасля паўночы.

10:01 12/05/2019


Загрузка...
Загрузка...