АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка: Падазрэнні наконт Уцюрына былі яшчэ калі яго звальнялі са Службы бяспекі прэзідэнта

Аляксандр Лукашэнка пры наведванні Студэнцкай вёскі пракаментаваў затрыманне былога намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына, паведамляе БелТА.



Лукашэнка: Падазрэнні наконт Уцюрына былі яшчэ калі яго звальнялі са Службы бяспекі прэзідэнта
«Калі б ён у мяне быў па-за падазрэннямі, ён бы да гэтага часу працаваў начальнікам Службы бяспекі [прэзідэнта], — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Ужо тады да яго былі пытанні. У мяне былі пэўныя падазрэнні. Яму быў прадстаўлены шанец».

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што Андрэй Уцюрын трапіў у поле зроку праваахоўнікаў яшчэ да пераводу ў Раду бяспекі. «Літаральна праз некалькі месяцаў мне далажылі аб тым, што да яго ёсць пытанні», — адзначыў Лукашэнка.

Былы начальнік службы бяспекі прэзідэнта, намеснік сакратара Рады бяспекі Андрэй Уцюрын быў затрыманы ў сярэдзіне красавіка пры атрыманні хабару памерам $149 тысяч. Яму нібыта заплацілі прадстаўнікі расійскай камерцыйнай структуры за прасоўванне яе інтарэсаў у Беларусі.


13:27 11/05/2019


Загрузка...
Загрузка...