АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Якіх чыноўнікаў у Беларусі можа чакаць праверка на паліграфе

Дзяржаўныя органы Беларусі вывучаюць магчымасць увядзення механізму праверкі чыноўнікаў з выкарыстаннем паліграфу. Такія меры могуць быць ужытыя да кандыдатаў на пасады "з павышаным узроўнем карупцыйных рызыкаў".

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Ігара Грэйбу. Паводле яго слоў, разгляд гэтай прапановы запланаваны на першае паўгоддзе 2019 года і свае меркаванні пра яе выкажуць усе дзяржорганы.

Таксама разглядаецца мэтазгоднасць увядзення забароны для некаторых катэгорый службовых асоб займаць пасады ў арганізацыях, якія былі пад іх кантролем да звальнення. Ёсць і прапанова па ўвядзенні такога панятку, як звальненне чыноўніка з дзяржаўнай службы "у сувязі са стратай даверу".


21:07 10/05/2019


Загрузка...
Загрузка...